Беларуская Служба

Восень ідзе, але ў польскай эканоміцы пачалася вясна

06.11.2025 15:07
Трэці квартал прынёс шмат пазітыўных інфармацый, перш за ўсё пра выхад з застою ў прамысловасці .
Ілюстрацыйнае фотаImage by Bartek from Pixabay/CC0

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк падкрэсліў, што трэці квартал прынёс шмат пазітыўных інфармацый. Перш за ўсё, аднавіліся тэмпы прамысловай вытворчасці, зазначыў эканаміст.

— Польскія прамысловыя прадпрыемствы прадэманстравалі вялікую ўстойлівасць да неспрыяльных знешніх умоў. Ідзецца пра рост рызык ды няўпэўненасці выкліканы гандлёвымі войнамі, мытнай палітыкай Злучаных Штатаў   

Пётр Буяк дадаў, што ў добрай сітуацыі знаходзяцца польскія хатнія гаспадаркі ды рынак працы. Беспрацоўе застаецца стабільна нізкім. Спажывецкі давер расце, як і рэальныя даходы палякаў. Гэта стымулюе як спажыванне, так і зберажэнні хатніх гаспадарак.

— Сітуацыя на рынку парцы вельмі добрая. Беспрацоўе стабільна нізкае, а даходы хатніх гаспадарак растуць прыкладна на ўзроўні 3-4%. 

Больш за тое, інфляцыя аказалася ніжэйшай, чым меркавалася. Намесніца міністра фінансаў Ганна Майшчык паведаміла, што ў гэтым годзе ў параўнанні з мінулым годам павялічыліся паступленні як ад падатку на дабаўленую вартасць, так і ад падатку на прыбытак прадпрыемстваў і ад акцызу.

— Даходы і расходу бюджэту - гэта не ідэальна раўнамерны працэс. Тут ёсць ваганні, тым больш, што сёлета праводзіліся важныя рэформы.  

ПР/юл